Узыходная зорка бразільскага футбола Неймар ды Сілва Сантос Жуніор, якога жадаюць бачыць у сваіх шэрагах «Чэлсі», «Барселона», «Ювентус» і абодва клуба з Манчэстара – «Сіці» і «Юнайтэд, яшчэ нядаўна быў гатовы прыняць прапанову нейкага з еўрапейскіх грандаў, але нечакана змяніў сваё рашэнне.
19-летні Неймар заявіў, што любыя прапановы з Еўропы не схіляць яго да змены клуба. «Па-ранейшаму ў мяне няма жадання гуляць у Еўропе. Я шчаслівы ў «Сантосе» і сапраўднае шчасце ёсць толькі ў Бразіліі», - сказаў Неймар у інтэрв'ю бразільскім СМІ.