| .:Статистика |
Онлайн всего: 1 Гостей: 1 Пользователей: 0 |
|
Главная » 2011 » Апрель » 14 » Эдвiн: Парк згуляў узрушаюча!
16:47 Эдвiн: Парк згуляў узрушаюча! |
Парк забіў пераможны гол на 77-й хвіліне, прынясучы «Манчэстар Юнайтэд» перамогу над «Чэлсі» на «Олд Траффорд» з рахункам 2-1,і, адолеўшы суперніка па суме дзвюх чвэрцьфінальных гульняў Лігі Чэмпіёнаў з рахункам 3-1, «чырвоныя д'яблы» выйшлі ў паўфінал найпрэстыжнага еўрапейскага турніру. «Джы згуляў неверагодна. Ён выглядаў узрушаюча. Джы паспяваў усюды – змагацца наперадзе, адыходзіць у абарону, раздаваць выдатныя перадачы. Нам сапраўды яго вельмі бракавала, калі ён з'ехаў на Кубак Азіі напачатку гады, а потым атрымаў траўму. Так што гэта проста выдатна, што ён вярнуўся ў склад»,- цытуе Эдвіна партал Goal.com. «Паўфінал нам мае быць складаны, ці будзем мы гуляць з «Шальке, ці «Інтэр» паднясе неспадзеўку»,- працягвае Эдвін. «Гэта будзе вялікі матч – нам атрымалася перамагчы «Чэлсі», і цяпер у нашым шчыльным графіку практычна няма прахадных матчаў» «Часам ты можаш сказаць, што табе павезла. Можа быць, нам трохі павезла ў госцевай гульні з «Чэлсі» на мінулым тыдні. Але трэба сказаць, што мы прафесійна зрабілі сваю працу і скарысталіся сваімі шанцамі. Мы трохі спалохаліся, калі Драгба зраўняў рахунак, але мы тут, жа забілі яшчэ адзін гол, і гульня была зроблена. Ніхто не думае пра «Требле» і засярожаны толькі на наступнай гульні – паўфінале Кубка Англіі супраць «Манчэстар Сіці» ў гэту суботу»,- падкрэсліў галкіпер.
|
|
Просмотров: 953 |
Добавил: Vinsent
| Рейтинг: 0.0/0 |
|
|
|